Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2019, 12:06

Да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 верасня

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы па паўночным захадзе краіны і да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, гэтай ноччу будзе пераменная воблачнасць, удзень - воблачна з праясненнямі. Пераважна будзе без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі па паўночным захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер уначы паўднёва-заходні 3-8 м/с, удзень - заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, месцамі - 5-7. Удзень чакаецца ад плюс 17 па паўночным захадзе да плюс 25 па паўднёвым усходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі