Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2017, 13:03

Да 25 градусаў цяпла чакаецца 18 ліпеня ў Беларусі

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 25 градусаў цяпла чакаецца 18 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 19-25 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі