Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2018, 13:13

Да 25 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 23 лютага

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 25 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 23 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдзе невялікі снег. Месцамі магчыма шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 21-25, па поўдні краіны - 7-13 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе ад мінус 3 па поўдні да мінус 12 градусаў па поўначы краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі