Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2018, 12:03

Да 24 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 10 красавіка

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 24 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 10 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўночным захадзе, удзень пераважна ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні 4-9 м/с, уначы і раніцай з парывамі да 12-14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 15-21 градус цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 24.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі