Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2018, 13:54

Да 23 градусаў цяпла і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 18 мая

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 23 градусаў цяпла і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 18 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 17-23 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі