Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2016, 11:05

Да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 30 верасня

29 верасня, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Вецер з парывамі і да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 30 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. У паўночнай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, днём магчымы парывы да 14 м/с, у асобных раёнах Віцебскай вобласці - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, днём будзе плюс 17-23 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі