Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2018, 11:34

Да +22°С чакаецца ў Беларусі 18 кастрычніка

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 18 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе малавоблачна, без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах - ад нуля да плюс 2. Удзень будзе 16-22 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі