Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2018, 11:36

Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 красавіка

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе заходні 4-9 м/с, удзень парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень будзе 13-18 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы чакаецца плюс 6-9 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 19-22 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі