Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 12:30

Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 29 верасня

28 верасня, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 29 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у чацвер небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Будзе воблачна з праясненнямі, у начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 7 да 13 градусаў цяпла, днём - ад плюс 13 да плюс 18 градусаў, па паўднёвым захадзе да 20 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі