Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2018, 12:51

Да +19°С будзе па поўдні Беларусі 19 кастрычніка

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 19 градусаў цяпла будзе па поўдні Беларусі 19 кастрычніка, у асобных раёнах чакаецца туман, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдзе невялікі дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны, уначы слабы, удзень 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, удзень - плюс 11-17, па поўдні - да 19 вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі