Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2018, 13:04

Да 19 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 4 красавіка

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 19 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 4 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень - пераменная воблачнасць. Уначы пераважна па паўночнай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Удзень пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень будзе 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 17 - плюс 19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі