Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2018, 12:45

Да 19 градусаў марозу чакаецца месцамі ў Беларусі ў выхадныя

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 19 градусаў марозу чакаецца ў асобных раёнах Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Пасля адлігі, што ўсталявалася на бягучым тыдні, да нас зноў вяртаюцца маразы", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 16 сакавіка, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону, з паўночным ветрам у краіну накіруецца халоднае паветра з поўначы Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па поўдні рэспублікі пройдзе невялікі снег. Рэзка пахаладае, на дарогах утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-8 градусаў марозу, пры праясненнях па паўночным усходзе паветра пахаладнее да мінус 9 - мінус 12, удзень будзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль.

"У выхадныя дні ўмовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць халодны антыцыклон, толькі ў суботу ў паўднёвых раёнах праявіцца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца далейшае ўзмацненне марозу", - адзначылі сіноптыкі.

У суботу, 17 сакавіка, ноччу пераважна па паўднёвай палавіне краіны, удзень у асноўным па Гомельскай і Магілёўскай абласцях чакаецца снег, месцамі - моцны снег, мяцеліца. Дыскамфорт узмоцніць парывісты вецер. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да 7-13 градусаў марозу, па паўночным усходзе краіны прагназуецца 14-17 градусаў ніжэй за нуль, удзень будзе мінус 3 - мінус 9 градусаў.

У нядзелю, 18 сакавіка, захаваецца халоднае пераважна без ападкаў надвор'е. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў ніжэй за нуль, у асобных раёнах яна панізіцца да мінус 18 - мінус 19 градусаў, у другой палавіне дня пры невялікай воблачнасці будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

У панядзелак, 19 сакавіка, у асобных раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 5 - 12 градусаў марозу, пры праясненнях паветра пахаладнее да мінус 13 - мінус 15, днём чакаецца ад мінус 4 да плюс 3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі