Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2018, 11:38

Да 17 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 15 лютага

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 17 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 15 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, з праясненнямі. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 марозу, пры праясненнях - мінус 12-17. Удзень будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі