Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2017, 12:32

Да 16 градусаў цяпла чакаецца па поўдні Беларусі 19 кастрычніка

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 16 градусаў цяпла чакаецца па поўдні Беларусі 19 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 6-11 градусаў цяпла, па поўначы - 3-5 вышэй за нуль. Днём будзе 9-14 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 16.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі