Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2019, 12:46

Да +15 і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 11 кастрычніка

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў пятніцу, 11 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на значнай частцы тэрыторыі, удзень у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 9-15 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі