Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2017, 12:10

Да 15 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 20 кастрычніка

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 15 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 20 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні, ноччу слабы, днём 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 6, днём - 7-12 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе 7-9 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 13-15.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі