Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лютага 2018, 12:02

Да 13 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 20 лютага

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 13 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 20 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца 11-13 градусаў ніжэй за нуль, днём будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі