Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лістапада 2019, 11:57

Да +12°С чакаецца 19 лістапада ў Беларусі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У асноўным без ападкаў і да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 19 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, удзень месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. У асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, месцамі будзе ад нуля да мінус 1, удзень чакаецца ад плюс 3 па ўсходзе краіны да плюс 12 па паўднёвым захадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі