21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 11 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 22 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі снег. На дарогах месцамі магчыма галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, удзень парывы да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да мінус 8, пры праясненнях прагназуецца 9 -11 градусаў марозу, удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.-0-