Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Званы Хатыні

Грамадства 22.03.2018 | 15:21
Хатынь. 5 мая 1977 года
Хатынь. 5 мая 1977 года

22 сакавіка 1943 года ў Хатыні - невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна і назаўсёды спыніўся бег часу - 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла сумны спіс соцень беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння няма вёскі Хатынь, але ёсць мемарыяльны комплекс "Хатынь". Ён ствараўся на працягу трох гадоў. На месцы крывавай трагедыі быў узведзены архітэктурна-скульптурны ансамбль пад адкрытым небам у памяць увекавечання ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1945 гадах. Ён стаў трагічным сімвалам шматпакутнай Беларусі, які ўвасобіў у сабе боль і смутак загінулых. Мемарыял быў адкрыты 5 ліпеня 1969 года і стаў месцам усенароднага пакланення.

За гады, якія мінулі з часу адкрыцця мемарыяла, карэспандэнтамі БЕЛТА напісаны многія і многія радкі пра саму Хатынь і Дзяржаўны мемарыяльны комплекс, фотакарэспандэнты агенцтва стварылі яго фотагісторыю. У нашай падборцы - толькі малая частка архіўных фота БЕЛТА, якія расказваюць пра вехі развіцця мемарыяла.-0-

Хатынь. Свой нялёгкі расказ вядзе адзіны дарослы сведка трагедыі Іосіф Іосіфавіч Камінскі. Красавік 1969 года
Хатынь. Свой нялёгкі расказ вядзе адзіны дарослы сведка трагедыі Іосіф Іосіфавіч Камінскі. Красавік 1969 года'

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу
Адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Выступае І. І. Камінскі. 5 ліпеня 1969 года'

У дзень адкрыцця мемарыяльнага комплексу
У дзень адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 5 ліпеня 1969 года'

Напярэдадні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася закладка зямлі са 136 беларускіх вёсак, поўнасцю знішчаных фашысцкімі акупантамі і не адроджаных пасля вайны. Ліпень 1969 года
Напярэдадні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася закладка зямлі са 136 беларускіх вёсак, поўнасцю знішчаных фашысцкімі акупантамі і не адроджаных пасля вайны. Ліпень 1969 года'

Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс "Хатынь". Верасень 1973 года'

Масавы мітынг памяці ахвяр фашызму ў мемарыяльным комплексе
Масавы мітынг памяці ахвяр фашызму ў мемарыяльным комплексе "Хатынь". 30 чэрвеня 1974 года'

Прэзідэнт ЗША Рычард М. Ніксан у час наведвання мемарыяльнага комплексу
Прэзідэнт ЗША Рычард М. Ніксан у час наведвання мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 1 ліпеня 1974 года'

Савецкія пісьменнікі ў час агляду мемарыяльнага комплексу
Савецкія пісьменнікі ў час агляду мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 28 лютага 1975 года'

Генеральны сакратар ААН Перэс дэ Куэльяр у час наведвання мемарыяльнага комплексу
Генеральны сакратар ААН Перэс дэ Куэльяр у час наведвання мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 25 чэрвеня 1987 года'

У мемарыяльным комплексе
У мемарыяльным комплексе "Хатынь". Ліпень 1987 года'

У мемарыяльным комплексе
У мемарыяльным комплексе "Хатынь". Ліпень 1987 года'

25 верасня 1989 года
25 верасня 1989 года'

Хатынь. 1994 год
Хатынь. 1994 год'

Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс "Хатынь". Ускладанне вянкоў у 55-ю гадавіну трагедыі Хатыні. 23 сакавіка 1998 года'

Званы
Званы "Хатыні". У год правядзення рэстаўрацыі комплексу. Сакавік 2004 года'

"Хатынь". Май 2017 года'

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.