Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2017, 16:16

Час пачатку заняткаў у 9 раніцы быў першапачаткова прапісаны ў санітарных нормах - Мінадукацыі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час пачатку заняткаў у 9 раніцы быў першапачаткова прапісаны ў санітарных нормах і правілах. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Тое, што час пачатку заняткаў у 9.00 з'яўляецца аптымальным, з'явілася не сёння або ўчора і нават не ў мінулым ці пазамінулым годзе. У нас у санітарных нормах і правілах гэта было першапачаткова. Гэта было заўсёды", - сказала Святлана Уклейка.

Паводле яе слоў, сёння фактычна ўжо трэцяя частка навучальных устаноў працуе з 9.00, яшчэ трэць - з 8.30 або каля таго.

"Мы праводзілі даследаванне. Амаль палавіна бацькоў наогул не заўважаюць таго, што іх дзеці стамляюцца. Гэта парадокс, - звярнула ўвагу начальнік упраўлення. - Калі ж бацькі бачаць у школьнікаў стомленасць, то, на іх думку, гэта адбываецца перш за ўсё з-за невыканання рэжыму дня і недастатковага часу для начнога сну. Кожны чацвёрты з бацькоў таксама адзначае доўгі час знаходжання дзіцяці за камп'ютарам".

"У бліжэйшы час нас чакае сумесная калегія з Міністэрствам аховы здароўя. Мы будзем разглядаць гэта пытанне комплексна і, напэўна, да чаго-небудзь усе ж такі прыйдзем, - дадала Святлана Уклейка. - Гэтыя арганізацыйныя пытанні нармалізуюцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі