Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2016, 15:33

Час афармлення транзітных тавараў з прыняццем Мытнага кодэкса ЕАЭС скароціцца ў 6 разоў

9 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Час афармлення транзітных тавараў з прыняццем Мытнага кодэкса ЕАЭС скароціцца ў шэсць разоў. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Юрый Сянько сёння па выніках нарады ў Прэзідэнта па праекце дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў старшыні ДМК, у дакумент закладваюцца нормы, якія будуць у значнай меры садзейнічаць росту транзітнай прывабнасці. "Мы заклалі нормы, якія ў разы змяншаюць гранічны час афармлення транзітных тавараў. З 24 гадзін гэты час скарачаецца да 4 гадзін. Змяншаецца гранічны час для правядзення аперацый мытнага кантролю, калі такія неабходны, - у два разы (з 10 да 5 дзён). Таму для транзітных грузаў адназначна будзе карысць", - сказаў ён.

Юрый Сянько таксама растлумачыў, што з'яўляюцца нормы, якія дадуць магчымасць супрацоўнікам мытні працаваць поўнасцю з электроннымі дакументамі, у той час як цяпер дзеючым кодэксам прадугледжаны адначасовы рух і папяровых, і электронных дакументаў. "Новым Мытным кодэксам практычна выключаюцца папяровыя дакументы. Мытны орган, атрымаўшы электронную дэкларацыю і бачачы там спасылкі на нейкія дазвольныя дакументы, будзе самастойна запытваць міністэрствы і ведамствы, правяраць дазволы, ліцэнзіі", - адзначыў старшыня ДМК.

Такім чынам, суб'екту гаспадарання не трэба будзе прыходзіць у мытны орган з папяровымі дакументамі. У выніку эканоміцца час, выключаюцца кантакты мытных служачых з прадстаўнікамі бізнесу, карупцыйныя рызыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі