Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 14:16

Буйныя ўнівермагі Мінска правядуць у верасні дні скідак

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвыя арганізацыі Мінска ў верасні правядуць для пакупнікоў акцыі "Дні скідак" на нехарчовыя тавары. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, ААТ "ЦУМ Мінск" прадаставіць 10, 17 і 24 верасня пакупнікам скідку 17 працэнтаў. У ГКУП "Універмаг Беларусь" скідка 20 працэнтаў будзе дзейнічаць 6, 13, 14, 20, 24 і 27 верасня. Танней на 20 працэнтаў можна будзе набыць нехарчовыя тавары 15 і 29 верасня ў ГУМе. Таксама 20-працэнтная скідка будзе дзейнічаць 7, 14, 21 і 28 верасня ў Гандлёвым доме "На Нямізе".

Танней на 15 працэнтаў будуць гандляваць УП "Кірмаш" (3, 7, 14, 21 і 28 верасня), ТАА "Старт-Х" (7, 15 і 27 верасня), ЗАТ "1000 дробязей" (1, 8, 15, 22 і 29 верасня). Магазіны гандлёвага цэнтра "Сталіца" 10 і 24 верасня прапануюць скідкі ад 5 працэнтаў да 50 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі