Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2016, 16:52

Буйныя магазіны Мінска 28-29 мая правядуць адзіны дзень скідак

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыю "Адзіны дзень скідак" на нехарчовыя тавары правядуць 28 і 29 мая буйныя ўнівермагі і магазіны Мінска, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, 28 і 29 мая скідкі прадаставяць ТАА "ГД "На Нямізе" (20 працэнтаў), ЗАТ "Лянок" (15 працэнтаў), ЗАТ "Сантэхабсталяванне" (15 працэнтаў), ТАА "Дамалюкс" (15 працэнтаў), ТАА "Дзіцячы свет" (10 працэнтаў), ААТ "Світанак" (15 працэнтаў).

28 мая ў акцыі паўдзельнічаюць ААТ "ЦУМ Мінск" (скідка 17 працэнтаў), ГКУП "Універмаг Беларусь" (20 працэнтаў), УП "Кірмаш" (15 працэнтаў), ЗАТ "Лагойскі тракт" (15 працэнтаў), ТДА "Вераніка" (20 працэнтаў), ЗАТ "Крышталь" (15 працэнтаў), 29 мая - ЗАТ "Зрабі сам" (10 працэнтаў).

Акрамя таго, 28 і 29 мая скідкі на тавары асобных вытворцаў прадаставяць ААТ "ГУМ" (да 30 працэнтаў), ТАА "Вільнюс-1" (15 працэнтаў), ЗАТ "Сандрык" (15 працэнтаў), ТАА "Старт-Х" (15 працэнтаў), ЗАТ "Пальміра" (15 працэнтаў),

Далучыцца да акцыі 28-29 мая гандлёвы цэнтр "Сталіца": магазіны прапануюць скідкі ад 3 працэнтаў да 50 працэнтаў на золата, серабро, гадзіннікі, біжутэрыю, жаночае адзенне, абутак і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі