Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2019, 19:54

БРСМ стварае саветы навучэнскай моладзі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для развіцця самакіравання і выяўлення лідараў у маладзёжным асяроддзі БРСМ стварае саветы навучэнскай моладзі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання Аляксандра Ганчарова.

"На сённяшні дзень ужо функцыянуюць саветы студэнцкай і працуючай моладзі, цяпер ствараюцца саветы навучэнскай моладзі. Іх адметная рыса ў тым, што яны будуць падзелены на тры групы. У першую ўвойдуць навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій, у другую - устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у трэцюю - устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Па 21 прадстаўніку ў кожнай групе", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Паводле яе слоў, першы арганізацыйны сход савета навучэнскай моладзі пройдзе 24 красавіка ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску. "Акрамя таго, на працягу дня на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка для дзяцей будуць арганізаваны трэнінгі, што дасць ім магчымасць пазнаёміцца і пасябраваць. Яшчэ гэта магчымасць выявіць у кожнай групе лідараў, якія ў далейшым узначаляць саветы навучэнскай моладзі. Запланавана і экскурсія ў Нацыянальны гістарычны музей, які з'яўляецца партнёрам саюза моладзі", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Аляксандра Ганчарова дадала, што саветы навучэнскай моладзі стануць у тым ліку добрай камунікацыйнай пляцоўкай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі