Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 09:01

БРСМ прапануе стварыць клуб экспертаў адкрытага дыялогу - "фабрыку думкі"

29 жніўня, Валожынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў прапанаваў стварыць у краіне клуб экспертаў адкрытага дыялогу - "фабрыку думкі". Аб гэтым ён заявіў 26 жніўня ў час адкрытага дыялогу "Моладзь і палітыка: формула адказнасці" на фестывалі "Алімпія-2016", перарадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Белякоў адзначыў, што адкрыты дыялог з'яўляецца ў нейкай ступені генератарам, фабрыкай думкі. "Некаторыя з іх унікальныя і вымушаюць задумацца аб развіцці не нейкіх прыватных інтарэсаў, а краіны і грамадства, - падкрэсліў ён. - Адкрыты дыялог перарос ужо ў нейкі рух, таму ёсць прапанова ад саюза моладзі зрабіць клубнае аб'яднанне па ўсёй краіне, каб гэты адукацыйны напрамак прагрэсіраваў".

Пры гэтым першы сакратар ЦК БРСМ упэўнены, што адкрыты дыялог можа праходзіць і ў тэлевізійным фармаце. "Калі нас падтрымаюць, саюз моладзі сумесна з усімі зацікаўленымі гатовы развіваць на пастаянным, сістэмным узроўні гэту тэму", - дадаў Андрэй Белякоў.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, які прысутнічаў на мерапрыемстве, падтрымаў гэту ініцыятыву і адзначыў, што такія дыскусіі, як адкрыты дыялог, патрэбны. Але клуб экспертаў, які прапануе стварыць БРСМ, не павінен стаць проста чарговым праектам.

"Адназначна, будзем падтрымліваць гэту ініцыятыву. Калі ўсё атрымаецца, гэта будзе той праект, які сёння патрэбны краіне, грамадзянскай супольнасці, інтэлектуальным колам, - звярнуў увагу Ігар Бузоўскі. - Таму давайце якасна прадумаем гэту ініцыятыву, каб яна працавала і яе ўзровень адпавядаў той высокай задачы, якую вы перад сабой ставіце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі