Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2016, 19:20

БРСМ прадставіў свой варыянт вышыванкі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадставіў свой варыянт вышыванкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ЦК БРСМ.

У аснове вышыванкі - адлюстраванне на белым фоне чырвоных яблыкаў сярод зялёных галінак як сімвала маладосці і творчасці. "Яблык са старажытных часоў у славянскай культуры з'яўляецца плодам, які сімвалізуе дастатак, міралюбнасць, вечную маладосць. Дарэчы, сувязь паміж яблыкам і яблыняй мае асаблівае значэнне. Яна адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей прадаўжаць справы сваіх бацькоў", - сказалі ў БРСМ.

Новы праект, па сутнасці, з'яўляецца працягам акцыі БРСМ "Наш год - наш выбар!" 2015 года, у якім спалучаецца гісторыя, культура, традыцыі і сучаснасць. Праект нацэльвае моладзь на плённую працу, вернасць традыцыям і дынамічнае развіццё ў імя будучыні незалежнай рэспублікі.

Сучасны варыянт вышыванкі добра ўпішацца ў штодзённы гардэроб любога беларуса, адзначылі ў БРСМ. Майку-пола дапамаглі распрацаваць удзельнікі конкурсу "100 ідэй для Беларусі".

Першымі прымерылі вышыванку ўдзельніцы беларускага фіналу міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна-2016", які пройдзе 26 мая ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі