Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2017, 10:29

БРСМ даў старт маладзёжнай акцыі "Прылятайце ў Беларусь!"

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт маладзёжнай акцыі "Прылятайце ў Беларусь!" (пройдзе з 1 па 10 сакавіка), накіраванай на павышэнне турыстычнай прывабнасці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маладзёжная акцыя з'яўляецца своеасаблівым заклікам для замежных турыстаў, каб яны прыязджалі, знаёміліся з выдатнымі мясцінамі, інфраструктурай нашых гарадоў. Цяпер яны могуць лёгка гэта зрабіць дзякуючы дзеянню бязвізавага рэжыму. Прыняцце рашэння аб бязвізавым уездзе ў Беларусь для грамадзян 80 замежных дзяржаў з'яўляецца актам добрай волі, які адлюстроўвае адкрытую і дружалюбную пазіцыю беларускага боку на міжнароднай арэне", - сказаў сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Туронак.

Рэалізуецца шматвектарная маладзёжная палітыка. "Дзеянне бязвізавага рэжыму дасць магчымасць нам развіваць гэты напрамак: сустракацца, праводзіць перагаворы, мець стасункі з замежнымі калегамі, дружалюбнымі арганізацыямі", - дадаў Дзмітрый Туронак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі