Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2018, 09:36

БПБ-Ашчадбанк запускае праграму льготнага крэдытавання куплі аўтамабіляў Geely Atlas

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БПБ-Ашчадбанк 20 сакавіка запускае праграму льготнага крэдытавання куплі аўтамабіляў Geely Atlas. Такая інфармацыя агучана 19 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Ужо 20 сакавіка аўтааматары змогуць набыць Geely Atlas па праграме льготнага крэдытавання з мінімальным першапачатковым узносам і мінімальнай працэнтнай стаўкай", - паведамілі ў эфіры.

Паводле слоў намесніка старшыні праўлення ААТ "БПБ-Ашчадбанк" Алега Бародкі, крэдыт да трох гадоў кліенты могуць атрымаць усяго пад стаўку 1,9 працэнта гадавых. "Гэта ўнікальная праграма. У цэлым тэрмін крэдыту - да 7 гадоў. Стаўка пасля льготнага перыяду (пасля 3 гадоў) - стаўка рэфінансавання плюс 2,5 працэнтнага пункта. І што самае важнае - наш кліент пасля льготнага перыяду (3 гады) можа датэрмінова пагасіць крэдыт без пераліку працэнта", - сказаў ён.

У залежнасці ад камплектацыі кошт красовера складае ад Br34,5 тыс. да Br48 тыс. Заяўку на прадастаўленне крэдыту банкіры абяцаюць разгледзець на працягу дня, пры гэтым патрэбна даведка аб даходах за апошнія паўгода. Калі за новы Atlas кліент заплаціць адразу палавіну кошту, то можна абысціся без паходу ў бухгалтэрыю на рабоце. Банк гатовы падтрымаць кліента на 90 працэнтаў кошту крэдыту.

Адкрыццё новага кітайска-беларускага аўтагіганта і выхад Geely Atlas на дарогі кіраўнік дзяржавы курыраваў асабіста, дадалі ў эфіры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі