Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2016, 14:41

Большасць жыхароў Беларусі падтрымлівае будаўніцтва АЭС - апытанне

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць жыхароў Беларусі падтрымлівае будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Аб гэтым сведчаць даныя апытання міжрэгіянальнага грамадскага экалагічнага руху "Ака", паведамілі БЕЛТА прадстаўнікі руху.

Даследаванне праводзілася ў час міжнароднай экалагічнай экспедыцыі на будпляцоўку Беларускай АЭС у кастрычніку 2016 года. У апытанні "Грамадская экалагічная ацэнка будаўніцтва Беларускай АЭС" прынялі ўдзел 262 рэспандэнты. З ліку апытаных 62 працэнты заявілі, што падтрымліваюць будаўніцтва БелАЭС. Амаль 90 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што АЭС будзе садзейнічаць стварэнню высокааплатных рабочых месц, 72 працэнты лічаць, што будаўніцтва станцыі павысіць надзейнасць энергазабеспячэння.

У 2017 годзе "Ака" плануе паўтарыць апытанне і даведацца, як зменіцца грамадскае меркаванне.

Міжрэгіянальны грамадскі экалагічны рух "Ака" створаны ў 1989 годзе. Асноўныя задачы арганізацыі - распрацоўка і вывучэнне пытанняў экалагічнай і энергетычнай бяспекі. Экспедыцыя на БелАЭС была арганізавана па доўгатэрміновай праграме "Грамадскі кантроль у атамнай энергетыцы". З 2010 года "Ака" арганізавала амаль 30 экспедыцый на АЭС.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі