Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2017, 11:28

Больш за 85 працэнтаў збожжаўборачнага парку краіны складаюць беларускія камбайны - Заяц

7 жніўня, Ваўкавыск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 85 працэнтаў збожжаўборачнага парку краіны складаюць беларускія камбайны, і яны дастойна спраўляюцца з нагрузкай. Аб гэтым 5 жніўня ў час рабочага візіту ў Гродзенскую вобласць журналістам паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Леанід Заяц азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі, а таксама прыняў удзел у цырымоніі ўшаноўвання перадавікоў жніва ў РСКУП "Ваўкавыскае" ў Ваўкавыскім раёне. Міністр павіншаваў са значным дасягненнем экіпажы-тысячнікі гаспадаркі. Вызначыліся бацька і сын Юрый і Аляксандр Кавальчукі, а таксама два родныя браты Валянцін і Дзмітрый Ілючакі.

Экіпаж братоў Ілючакаў стаў першым у Гродзенскай вобласці, які намалаціў 1 тыс. т збожжа на камбайне беларускай вытворчасці КЗС-1218 "Палессе GS12". 30-гадовы Валянцін Ілючак ужо 4-ы год працуе на ўборцы, і, паводле яго слоў, сур'ёзных паломак у камбайна не было.

"Некалі нам не верылі, што Беларусь зможа самастойна стварыць такую машыну. Камбайн, які па сваіх тэхналагічных, тэхнічных параметрах, эксплуатацыйных даных не ўступае імпартным машынам. І ён у 2,5-3 разы таннейшы за аналагі з Германіі, Францыі і іншых краін", - адзначыў Леанід Заяц. Ён падкрэсліў, што 85 працэнтаў збожжаўборачнага парку краіны - камбайны беларускай вытворчасці. І асноўная нагрузка кладзецца менавіта на машыны КЗС-1218, якія вызначаюць і тэмпы, і якасць уборкі.

"Важна, што за штурваламі гэтых машын сядзяць таленавітыя маладыя людзі, якія ўжо даюць фору сваім бацькам. Няхай наша зямля нараджае ўсё больш і больш такіх майстроў", - падкрэсліў міністр. Леанід Заяц адзначыў, што жніво набірае тэмпы. Створаны запас гаруча-змазачных матэрыялаў, працаўнікі ў полі забяспечаны двух- і трохразовым гарачым харчаваннем, у кругласутачным рэжыме арганізавана работа зернесушыльных комплексаў, бесперабойна пастаўляецца збожжа, уключаны ва ўборачную кампанію і тыя камбайны, што знаходзіліся ў дылерскіх цэнтрах. "Цяпер наша задача забяспечыць тэмпы ўборкі, павялічыць дзённую выпрацоўку, ушчыльніць рабочы дзень, каб всё збожжа ўбіралася своечасова і без страт", - адзначыў Леанід Заяц.

Павіншаваў маладзёжны экіпаж са значным дасягненнем таксама в.а. першага сакратара Гродзенскага абкама ГА "БРСМ" Павел Міхалюк. Ён адзначыў, што ў рэгіёне на жніве задзейнічана больш за 170 маладзёжных экіпажаў, тры з якіх перасягнулі ўжо рубеж 1 тыс. т. Акрамя таго, нямала моладзі працуе на адвозе збожжа, на зернесушыльных комплексах. Іх работа і дасягненні на пастаянным кантролі ў грамадскай арганізацыі.

Таксама экіпажы ўзнагародзіў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў. Паводле яго слоў, перад прафсаюзамі стаіць задача не толькі ўзнагародзіць перадавікоў жніва, але і правесці маніторынг выканання заканадаўства ў плане аховы працы. У цэнтры ўвагі пытанні захавання працоўнага заканадаўства, арганізацыі харчавання і санітарна-бытавых умоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі