Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2016, 11:59

Больш за 800 адзінак снегаўборачнай тэхнікі працавала на дарогах Беларусі мінулыя суткі

9 снежня, Мінск / Кар. БЕЛТА /. У мінулыя суткі на дарогах Беларусі працавала больш за 800 адзінак снегаўборачнай тэхнікі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр".

Паводле даных дзяжурна-дыспетчарскай службы РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр" на 6.00 9 снежня, у мінулыя суткі на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах працавала 802 адзінкі снегаўборачнай тэхнікі - 488 пяшчана- і солеразмеркавальнікаў, 164 трактары, 19 аўтагрэйдараў, 130 пагрузчыкаў, 1 ротар. Папярэднія суткі на дарогах працавалі 350 адзінак такой тэхнікі. Для апрацоўкі пакрыцця за суткі зрасходавана больш за 9 тыс. т процігалалёдных матэрыялаў (папярэднія суткі - каля 4 тыс.т). Забяспечаны бесперабойны рух транспарту.

Больш за ўсё тэхнікі было выведзена на дарогі ў Мінскай вобласці - 214 адзінак, Брэсцкай - 70, Віцебскай - 154, Гомельскай - 124, Гродзенскай - 80, Магілёўскай - 160.

У "Мінскаўтадар-Цэнтр" звярнулі ўвагу, што зімовая слізкасць утвараецца практычна адначасова на значным працягу, а яе ліквідаванне звязана з істотнымі затратамі часу, тэхнічных і працоўных рэсурсаў, што абумоўлена выкананнем вялікага аб'ёму работ у складаных умовах. "Шчыра кажучы, адначасова апрацаваць або ачысціць ад снегу ўсе дарогі і адразу немагчыма. Таму ў Правілах дарожнага руху гаворыцца, што пры выбары бяспечнай скорасці руху вадзіцель павінен улічваць дарожныя і метэаралагічныя ўмовы і прымаць у выпадку неабходнасці меры для зніжэння скорасці, аж да спынення транспартнага сродку", - растлумачылі спецыялісты.

Акрамя таго, на прадпрыемстве нагадалі аб наяўнасці адзінага тэлефоннага нумара дыспетчарскіх службаў арганізацый рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі. "Набраўшы "125" у любым рэгіёне краіны, удзельнікі дарожнага руху могуць паведаміць важную інфармацыю або выказаць прэтэнзіі наконт дарожных умоў на той ці іншай рэспубліканскай дарозе. Калі атрыманая інфармацыя адносіцца да кампетэнцыі дарожных службаў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі, яна не застанецца без увагі і адпаведнага рэагавання. Акрамя таго, пры неабходнасці да вырашэння праблемы будуць прыцягнуты іншыя экстранныя і аварыйныя службы", - падкрэслілі ў "Мінскаўтадар-Цэнтры".

На сайце Мінтранса таксама прадастаўлена магчымасць прагляду аператыўнай інфармацыі аб дарожных умовах па даных дарожна-вымяральных станцый. Карыстальнікі могуць азнаёміцца з рэальнай дарожнай сітуацыяй (фотакадры, тэмпература паветра, тэмпература пакрыцця, від ападкаў, бачнасць, стан пакрыцця дарогі) на аснове даных з 84 дарожна-вымяральных станцый, устаноўленых на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах практычна раўнамерна па ўсёй тэрыторыі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі