Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2017, 15:26

Больш за 500 новых навуковых распрацовак будзе прадстаўлена на выстаўцы ў НАН Беларусі

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 новых навуковых распрацовак будзе прадстаўлена 27 студзеня на выстаўцы да Дня беларускай навукі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Маштабная экспазіцыя будзе ўключаць дасягненні і найбольш значныя вынікі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Беларусі. Свае распрацоўкі прадставяць вучоныя і даследчыкі з 78 арганізацый краіны, у тым ліку з НАН Беларусі, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і Міністэрства абароны, а таксама з інавацыйных прадпрыемстваў, тэхнапаркаў. Асобна будуць прадстаўлены распрацоўкі маладых вучоных.

Таксама 27 студзеня адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі і Году навукі. Лепшым вучоным і даследчыкам краіны ўручаць узнагароды. Ад НАН Беларусі будуць узнагароджаны пераможцы конкурсу "Топ-10" вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук у галіне фундаментальных даследаванняў за 2016 год.

Дзень беларускай навукі адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю студзеня. У час святочных мерапрыемстваў арганізуюць навуковыя канферэнцыі, выстаўкі, дні адкрытых дзвярэй у навуковых, навукова-вытворчых арганізацыях і ўстановах вышэйшай адукацыі, уручаюць узнагароды прадстаўнікам акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у развіццё навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі