Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2017, 14:30

Больш за 30 жанчын у Беларусі пасля трансплантацыі нарадзілі здаровых дзяцей

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 жанчын у Беларусі нарадзілі здаровых дзяцей пасля трансплантацыі органаў і тканак, паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на тэму "Бяспечнае мацярынства - адказнае мацярынства" на сайце БЕЛТА намеснік дырэктара РНПЦ "Маці і дзіця" Іван Курловіч.

Размова ідзе не толькі пра жанчын, якім былі праведзены аперацыі па трансплантацыі ныркі, але і трансплантацыі печані. Зарэгістраваны выпадак нараджэння здаровага дзіцяці пасля сімультаннай трансплантацыі (трансплантацыі двух органаў - печані і ныркі).

"Поспехі ў галіне мацярынства і дзяцінства звязаны з дзяржаўнай падтрымкай. Ахова мацярынства і дзяцінства - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі і навуковай дзейнасці. Рознаўзроўневая сістэма перынатальнай дапамогі, узаемадзеянне з рэспубліканскімі навукова-практычнымі цэнтрамі, універсітэтамі, медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі па самых розных напрамках даюць магчымасць вызначыць верагоднасць развіцця ўскладненняў цяжарнасці і аказаць медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме для максімальнага захавання здароўя маці і дзіцяці", - адзначыў Іван Курловіч.

Як паведамлялася, у асноўным на нараджэнне дзяцей пасля трансплантацыі ідуць жанчыны з перасаджанымі ныркамі. Цяжарнасць у іх, як правіла, працякае паспяхова. Жанчыны строга выконваюць усе рэкамендацыі медыкаў. Здаровую дзяўчынку нарадзіла жыхарка Жлобіна, якая некалькі гадоў таму аддала частку печані свайму 11-месячнаму дзіцяці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі