Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2017, 16:06

Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні Курапат

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні, што прайшла сёння на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вольга Зуёнак.

Удзельнікамі акцыі сталі прадстаўнікі розных прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і "Белай Русі". Пры гэтым было задзейнічана 11 адзінак тэхнікі для вывазу з тэрыторыі ўрочышча неліквіднай драўніны.

Дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандр Мірановіч расказаў журналістам, што новых пасадак ва ўрочышчы не плануецца. "У дадзенай сітуацыі якія-небудзь дапаўненні тут немэтазгодны, усе падполагавыя культуры будуць знаходзіцца ў прыгнечаным стане", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Аляксандра Мірановіча, пасадкі ў Курапатах ужо сфарміраваны, засталося толькі даглядаць іх, прыбіраць загінуўшыя дрэвы. "Гэта натуральны працэс пры росце лесу", - заўважыў спецыяліст. Ён дадаў, што за Курапатамі на пастаяннай аснове замацавана брыгада па прыбіранні бытавых адходаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі