Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2017, 12:32

Больш за 2 млн чалавек паглядзелі трансляцыю "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" у эфіры "Беларусь 1"

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамая трансляцыя "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", якая 3 лютага прайшла на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", выклікала высокі інтарэс гледачоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле даных ТАА "Алькасар Медыя Сэрвіс", заснаваных на выніках даследаванняў ПУП "Рэальнае вымярэнне", у эфіры "Беларусь 1" трансляцыю "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", якая прадаўжалася амаль сем з палавінай гадзін, паглядзелі больш за 2 млн чалавек.

У прэс-службе таксама адзначылі, што сустрэчай з кіраўніком дзяржавы актыўна цікавіліся інтэрнэт-карыстальнікі, аб чым сведчаць больш за 170 тыс. праглядаў трансляцыі мерапрыемства ў рэжыме оnline на афіцыйным сайце медыяхолдынга.

Найбольшая колькасць інтэрнэт-гледачоў - з Беларусі. За яе межамі "Вялікую размову з Прэзідэнтам" на сайце Белтэлерадыёкампаніі глядзелі ў Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, Літве, Латвіі, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Малдове, Чэхіі, Казахстане, Францыі, Ізраілі, Эстоніі, Швейцарыі, Узбекістане, Азербайджане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі