Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2016, 18:01

Больш за 100 аб'ектаў грамадскага харчавання Мінска прымуць удзел у Тыдні беларускай кухні

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 28 лістапада па 4 снежня, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Тыдзень беларускай кухні адбудзецца ў сталіцы 12-ы раз. Удзел у ім прымуць больш за 100 аб'ектаў грамадскага харчавання.

У меню-2016 уключаны салат "Беларускі" з печанню - Br3,90, боршч з фасоляй і яблыкамі - Br3,50, піражкі бульбяныя з капустай - Br3,70, патрава курыная з бульбяным пюрэ - Br7,50, кулеш "Палескі" з блінцамі - Br3,20.

Па ініцыятыве ГУСР прынцып Тыдня беларускай кухні - адзіная рэцэптура, тэхналогія і цана незалежна ад тыпу і класа аб'екта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі