Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2018, 15:15

Больш як трэць школьнікаў прымуць удзел у аздараўленчай кампаніі 2018 года

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як трэць школьнікаў прымуць удзел у аздараўленчай кампаніі 2018 года. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Сімакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі аздараўленню дзяцей у летні перыяд удзяляецца значная ўвага. "Штогод аздараўленчая кампанія ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі ахоплівае больш за трэць усіх дзяцей школьнага ўзросту. Пры гэтым ставяцца задачы павышэння якасці і даступнасці паслуг аздараўлення дзяцей, стварэння для гэтага бяспечных умоў. У 2017 годзе летняе аздараўленне толькі ў лагерах прайшлі амаль 562 тыс. дзяцей, з іх у стацыянарных лагерах адпачывалі больш за 85 тыс. дзяцей, у лагерах з дзённым знаходжаннем - 211 тыс. дзяцей. У 2018 годзе колькасныя паказчыкі аздараўлення плануецца захаваць на ўзроўні мінулага года", - праінфармавала Алена Сімакова.

Для прыёму дзяцей на летні адпачынак і аздараўленне ўжо гатовы больш як 5,9 тыс. аздараўленчых лагераў Беларусі, з іх звыш 1,5 тыс. з кругласутачным знаходжаннем, 4,2 тыс. лагераў з дзённым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі