Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2017, 09:32

Больш як трэць ад уведзенага ў Беларусі ў студзені-жніўні жылля пабудавана для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-жніўні 2017 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 27 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 335,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 790,4 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 33,8 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 359,2 тыс. кв.м жылля, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 423,7 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 686,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 29,4 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі