Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Больш як 54 тыс. іншаземцаў прыехалі ў Беларусь у 2017 годзе па бязвізавым рэжыме

Грамадства 28.11.2017 | 14:22
Турыстка Лі Ен
Турыстка Лі Ен

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 54 тыс. іншаземцаў прыехалі ў Беларусь у 2017 годзе па бязвізавым рэжыме. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Марына Масташова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2017 годзе па бязвізавым рэжыме да пяці сутак Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт наведалі больш за 54 тыс. замежных грамадзян з 67 краін свету. Большая частка прыехаўшых - грамадзяне Германіі, больш за 8 тыс. чалавек. Каля 5,5 тыс. турыстаў - з Польшчы, з Італіі прыехалі 4,5 тыс. чалавек, з ЗША - 4 тыс., з Вялікабрытаніі - 3,8 тыс.", - расказала Марына Масташова.

Беларусь мае сучасную турыстычную інфраструктуру. У краіне дзейнічае 571 сродак размяшчэння на 38,6 тыс. месц, працуюць 2 279 аграсядзіб, 275 дамоў паляўнічага, больш за 480 санаторна-курортных і аздараўленчых устаноў, якія могуць прыняць амаль 47 тыс. чалавек. Арганізавана 40 стаянак для кемпінга.

Марына Масташова адзначыла, што турысты, якія прыязджаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт, перш за ўсё, знаёмяцца з Мінскам. Яна нагадала, што беларуская сталіца ўпершыню ўвайшла ў дваццатку самых спартыўных гарадоў свету па рэйтынгу інфармацыйнага агенцтва Sportcal. Брытанскае выданне The Times уключыла Мінск у спіс 30 гарадоў, найбольш прывабных для ўік-энду.

"Самы папулярны і масавы ў Беларусі - культурна-пазнавальны турызм, гэтаму садзейнічаюь захаваныя, адноўленыя аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны. Уладальнікі аграсядзіб стараюцца зрабіць больш разнастайнымі праграмы праз нацыянальную кухню, абрады і традыцыі, - расказала Марына Масташова. - Апошнія гады актыўна развіваецца медыцынскі турызм. Любая медустанова прапануе медыцынскія паслугі на платнай аснове, ёсць сучаснае абсталяванне, адэкватныя суадносіны цаны і якасці. Асаблівай папулярнасцю гэты від турызму карыстаецца ў рускамоўных турыстаў".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.