Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 14:27

Больш як 500 першакурснікаў навучальных устаноў сілавых органаў прынялі прысягу ў Мінску

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 500 першакурснікаў навучальных устаноў сілавых структур сёння прынялі прысягу ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстым рытуале прымалі ўдзел будучыя афіцэры Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Як адзначыў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, прысяга - сакральнае мерапрыемства. "З аднаго боку прысяга - фармальнасць, якую павінен прайсці кожны курсант, а з іншага - першая і самая сур'ёзная клятва ў жыцці, якую ваеннаслужачы будзе ўспамінаць усё сваё жыццё. Для кожнага, хто некалі прымаў яе, гэта момант настальгіі, вяртання ў маладосць. Успаміны аб перажываннях у свой дзень прысягі дапамагаюць усвядоміць, што яе тэкст быў напісаны выключна з вопыту вялікіх пакаленняў праваахоўнікаў", - сказаў міністр.

Курсантаў благаславіў свяшчэннаслужыцель, павіншавалі бацькі, афіцэры і генералы. У ліку навабранцаў 27 дзяўчат з Акадэміі МУС Беларусі, якія паступілі, пераадолеўшы цяжкі адбор. "Рашэнне дзяўчат аб паступленні ў сілавую структуру павінна быць узважаным і разумным. Сёння ў сістэме МУС каля 14 працэнтаў - прадстаўнікі жаночага полу. Але ёсць у службе элементы толькі мужчынскага плана, таму дзяўчатам, якія хочуць служыць у міліцыі, трэба даказаць сваё жаданне", - сказаў начальнік Акадэміі МУС Беларусі Уладзімір Бачыла.

Цяперашнія першакурснікі адправяцца ў кароткатэрміновы водпуск перад пачаткам працоўнага года.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі