Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2018, 09:12

Больш як 40 працэнтаў уведзенага ў студзені-лютым жылля ў Беларусі пабудавана для маючых патрэбу

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш як 40 працэнтаў уведзенага ў студзені-лютым жылля пабудавана для маючых патрэбу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У студзені-лютым 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 5,5 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 546,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 228,9 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 41,9 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрыкі пабудавана 144,8 тыс. кв.м, у шматкватэрных дамах у гарадах - 118,2 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 189,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 34,7 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі