Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2018, 16:08

Больш як 3 тыс. даручэнняў кіраўніка дзяржавы знаходзяцца на кантролі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 3 тыс. даручэнняў кіраўніка дзяржавы знаходзяцца на кантролі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым сёння па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даклад быў заснаваны на выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія былі ім пастаўлены пры правядзенні розных мерапрыемстваў, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню, наведванні рэгіёнаў. Іх больш як 3 тыс. І Адміністрацыя ажыццяўляе строгі кантроль за выкананнем гэтых даручэнняў мясцовымі і рэспубліканскімі органамі ўлады", - заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яна падкрэсліла, што ў ліку даручэнняў - пытанні, якія датычацца насельніцтва, развіцця рэгіёнаў, выплаты заработнай платы, цэнавай палітыкі, занятасці. "Гэта ўсе тыя пытанні, якія неабходна вырашаць кіраўнікам", - сказала Наталля Качанава.

Кіраўнік Адміністрацыі ўдакладніла, што прыкладна 81 працэнт усіх даручэнняў, якія знаходзяцца на кантролі, выкананы. Ёсць шэраг даручэнняў, тэрміны для рэалізацыі якіх яшчэ не надышлі. І ёсць нявыкананыя даручэнні, за што будзе строгі падыход.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі