Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2016, 13:42

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лістапада складзе Br174,52

28 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у цэнах верасня бягучага года ў разліку на месяц складзе з 1 лістапада 2016 года па 1 студзеня 2017 года Br174,52. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычнiка 2016 года нумар 64, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў профільным ведамстве.

БПМ у цэнах верасня знізіўся на 0,6 працэнта ў параўнанні з БПМ у цэнах чэрвеня (з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года ён складае Br175,50). Як растлумачылі ў міністэрстве, змяншэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена зніжэннем цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў перыяд яе масавай нарыхтоўкі (у верасні ў параўнанні з чэрвенем - перыядам рэалізацыі прадукцыі новага ўраджаю) і значнай удзельнай вагой гэтага артыкула расходаў у прадуктах харчавання.

Разам з тым, падкрэслілі ў Мінпрацы і сацабароны, зніжэнне БПМ не прывядзе да змяншэння памераў пенсiй, дапамог, іншых сацыяльных выплат, якія вылічваюцца з яго памеру: у адпаведнасці з указам ад 18 снежня 2006 года нумар 726 "Аб вылічэнні сацыяльных выплат" пры іх назначэнні (пераразліку) выкарыстоўваецца найбольшая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму за два апошнія кварталы.

З лістапада бягучага года па студзень наступнага года БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br193,14; пенсіянераў - Br134,41; студэнтаў - Br169,72; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br111,99; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br154,97; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - Br191.

БПМ прымяняецца пры вызначэнні памераў мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій; надбавак, павышэнняў да пенсій і даплат людзям старэйшых узростаў; некаторых відаў дапамог і інш. Ён служыць нарматывам індэксацыі даходаў насельніцтва, выступае ў якасці крытэрыю наяўнасці патрэбы пры вызначэнні права грамадзян на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Акрамя таго, бюджэт пражытачнага мінімуму прымяняецца для вылічэння іншых выплат і служыць крытэрыем ацэнкі пры вызначэнні права грамадзян на некаторыя віды сацыяльнай падтрымкі.

Нацыянальным заканадаўствам вызначана прававая аснова вызначэння пражытачнага мінімуму і яго выкарыстання. Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ўяўляе сабой вартасную велічыню неабходных для захавання здароўя чалавека, забеспячэння яго жыццядзейнасці мінімальнага набору прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў і паслуг, вартасць якіх вызначаецца як фіксаваная доля ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. Пражытачны мінімум для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва склалаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і паслуг (іх кошт вызначаны ў памеры 77 працэнтаў ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання).

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў бягучым годзе павышаўся ўжо чатыры разы: з 1 лютага, 1 сакавіка, 1 мая і 1 жніўня. Так, з 1 лютага гэты сацыяльны нарматыў быў роўны Br1 млн 591 тыс. 310 (недэмінаваных). З 1 сакавіка па 30 красавіка БПМ быў устаноўлены ў памеры Br1 млн 640 тыс. указам нумар 111 "Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытачнага мінімуму" ў мэтах забеспячэння дадатковай абароны сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян. З 1 мая БПМ складаў Br1 млн 699 тыс. 430 (да дэнамінацыі), з 1 па 31 ліпеня - Br169,94 (пасля дэнамінацыі). Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў разліку на месяц складае Br175,50. Новы БПМ (з 1 лістапада 2016 года па 1 студзеня 2017 году) складае Br174,52.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі