Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2017, 13:54

Бязвізавым рэжымам Беларусі за месяц скарысталіся больш за 4,4 тыс іншаземцаў

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяцідзённым бязвізавым рэжымам Беларусі за першы месяц яго дзеяння скарысталіся больш за 4,4 тыс. іншаземцаў з 59 дзяржаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

З 12 лютага, калі пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым, і па 13 сакавіка ўключна ў Беларусь па ім уехалі 4438 замежных грамадзян. Больш за ўсё сярод іх грамадзян Германіі - 710 чалавек, Польшчы (548), Італіі (479), Францыі (250), Вялікабрытаніі (247). Магчымасцю пабываць у Беларусі без візы пачалі карыстацца грамадзяне такіх краін, як Уругвай, Панама, Намібія, Андора, Малайзія.

Усяго за час дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь з 80 краін, адносна якіх ён дзейнічае, прыехалі 10 477 грамадзян. Хтосьці планаваў прабыць у краіне больш за пяць дзён, у кагосьці ўжо былі беларускія візы, таму неабходнасці ў "бязвізе" не ўзнікла. За аналагічны перыяд 2016 года з тых жа дзяржаў у краіне пабывалі 7890 чалавек.

"Можна гаварыць аб дадатнай дынаміцы павелічэння пасажырапатоку. Нельга сказаць, што гэтаму садзейнічаў толькі бязвізавы рэжым. Пасажырапаток у нас расце з году ў год, у тым ліку праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Але сваю лепту ён, безумоўна, унёс", - адзначыў Антон Бычкоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі