Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2018, 18:58

Бязвізавы рэжым павялічыў турпаток у Беларусь на 20 працэнтаў - Мінспорту

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым даў магчымасць павялічыць турыстычны паток у Беларусь прыкладна на 20 працэнтаў, паведаміў дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Андрэй Молчан сёння на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Бязвізавы рэжым паўплываў на прырост наведванняў прыкладна ў 20 працэнтаў. Увядзенне бязвізавага рэжыму адназначна звязана непасрэдна з павелічэннем патоку турыстаў", - адзначыў Андрэй Молчан.

Прадстаўнік Мінспорту звярнуў увагу, што прадаўжэнне тэрміну бязвізавага знаходжання з 5 да 30 дзён запатрабуе абнаўлення турыстычнай інфраструктуры і падрыхтоўкі кадраў з веданнем замежных моў. Калі раней асноўны турпаток прыпадаў на прадстаўнікоў Расіі і краін СНД, то цяпер больш увагі трэба ўдзяліць рабоце з турыстамі з далёкага замежжа. У першую чаргу размова ідзе аб тым, каб большая колькасць прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі валодала англійскай, французскай, кітайскай мовамі. Гасцініцам, санаторыям і аграсядзібам трэба забяспечыць магчымасць разліку праз міжнародныя сістэмы плацяжоў.

"Зразумела, размова ідзе і аб павышэнні якасці і культуры абслугоўвання, нарошчванні сродкаў размяшчэння", - падкрэсліў Андрэй Молчан.

"Чарговы крок у справе лібералізацыі візавага рэжыму ў Беларусі вельмі і вельмі станоўчы. Мы абмяркоўваем з калегамі з Міністэрства замежных спраў, сілавым блокам магчымасці новых крокаў, але пакуль рана пра іх гаварыць", - сказаў дырэктар Дэпартамента па турызме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі