Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2017, 11:39

Бізнес павінен падключыцца да фарміравання нацыянальнай рамкі кваліфікацый - Румак

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнесу неабходна актыўна падключыцца да фарміравання нацыянальнай рамкі кваліфікацый. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак перад адкрыццём міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных "Сацыяльна-працоўнае і дэмаграфічнае развіццё Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь ідзе па шляху фарміравання ўласнай нацыянальнай рамкі кваліфікацыі, удасканалення пытанняў нарміравання працы на базе тых нарматываў, якія ў нас ужо існуюць. Гэта тарыфна-кваліфікацыйныя даведнікі да прафесій і пасад, што склаліся ў нашай эканоміцы, - растлумачыў Аляксандр Румак. - Але свет не стаіць на месцы - удасканальваюцца тэхналогіі, ствараюцца новыя вытворчасці. І гэтым выклікана неабходнасць фарміравання нацыянальнай рамкі кваліфікацыі. Былі пілотныя праекты ў шэрагу галін. Цяпер размова ідзе аб тым, каб стварыць сектаральныя саветы ў асноўных сферах дзейнасці". Ён падкрэсліў, што ў гэтай рабоце хацелася б больш актыўнага ўдзелу бізнесу. "У Расіі ў гэтых працэсах удзельнічаюць галіновыя аб'яднанні наймальнікаў, таму што гэта трэба ў першую чаргу для бізнесу. Менавіта ён ставіць пытанне аб неабходнасці фарміравання характарыстык для новых вытворчасцей, пасад", - падкрэсліў намеснік міністра.

Гаворачы пра мэты канферэнцыі, ён адзначыў неабходнасць прааналізаваць сітуацыю і вопыт іншых краін з навуковага пункту гледжання. "Каб дэмаграфічныя працэсы былі кіруемымі, але не ў плане адміністрацыйным, а ў плане ўплыву на агульныя тэндэнцыі. Удзел маладых даследчыкаў, думаю, дапаможа выпрацаваць падыходы, якія неабходна ўносіць у дзяржаўную палітыку і своечасова карэкціраваць, каб згладжваць негатыўныя тэндэнцыі ў дэмаграфічнай сітуацыі", - дадаў Аляксандр Румак.

Канферэнцыя, што праводзіцца ў рамках Года навукі ў Беларусі, сабрала ў Мінску каля 60 маладых вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана. На пленарным пасяджэнні эксперты акрэслілі бягучую сітуацыю і розныя аспекты рынку працы, працоўнай міграцыі, дэмаграфіі і функцыянавання сацыяльнай сферы краін-удзельніц. Таксама ў праграме заяўлены эксперт па пытаннях прафесійнай адукацыі, навучання і рынку працы Еўрасаюза Манфрэд Зіверс, чый даклад "Дэмаграфія і навучанне на працягу ўсяго жыцця" датычыцца ўжо агульнасусветных тэндэнцый. Далейшая работа канферэнцыі будзе праходзіць па секцыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі