Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2017, 13:46

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату ЖКП у студзені-кастрычніку атрымалі больш за 14 тыс. сем'яў

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату камунальных паслуг у студзені - кастрычніку бягучага года атрымалі больш за 14 тыс. дамашніх гаспадарак. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым больш за 11 тыс. дамашніх гаспадарак субсідыі былі налічаны па выяўным прынцыпе, больш за 3 тыс. - па заяўным. Усяго за 10 месяцаў 2017 года субсідыі былі выдзелены на суму звыш Br580 тыс. У кастрычніку - снежні 2016 года БЖС былі прадастаўлены 2385 дамашнім гаспадаркам на суму Br35 024.

Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый дае магчымасць аказаць адрасную падтрымку малазабяспечаным сем'ям, яна ўведзена ў Беларусі восенню 2016 года. На атрыманне субсідый могуць разлічваць сем'і, у якіх на аплату жыллёва-камунальных паслуг ідзе 20 працэнтаў даходаў для гарадской мясцовасці і 15 працэнтаў - для сельскай. Цяпер прапрацоўваецца пытанне пашырэння спіса атрымальнікаў гэтых субсідый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі