Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лютага 2016, 19:55

Белтэлерадыёкампанія ўступіла ў Азіяцка-Ціхаакіянскі вяшчальны саюз

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія ўступіла ў Азіяцка-Ціхаакіянскі вяшчальны саюз (АВС), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"У адрас медыяхолдынга паступіла пісьмо з галаўнога офіса Азіяцка-Ціхаакіянскага вяшчальнага саюза з паведамленнем аб тым, што большасцю галасоў паўнапраўных членаў Белтэлерадыёкампанія прынята ў склад саюза ў якасці асацыіраванага члена", - расказалі ў прэс-службе. Уступленне ў АВС адкрывае для Белтэлерадыёкампаніі такія магчымасці, як штодзённы абмен навінамі, сумесны выпуск і абмен праграмамі, цэнтралізаваная закупка правоў на кантэнт.

Удзел у арганізацыі - гэта і садзейнічанне сусветных экспертаў па тэхнічных, праграмных, юрыдычных і кіраўніцкіх пытаннях. АВС - гэта магчымасць абменьвацца вопытам праз удзел у буйных міжнародных форумах і канферэнцыях. Таксама АВС - гэта магчымасць навучаць супрацоўнікаў на міжнародных трэнінгах, семінарах і курсах павышэння кваліфікацыі, што праводзяцца з удзелам сусветных лідараў у галіне тэлерадыёвяшчання.

Азіяцка-Ціхаакіянскі вяшчальны саюз (ABC - Asia-Pacific Broadcasting Union) заснаваны ў 1964 годзе як некамерцыйная і недзяржаўная прафесійная арганізацыя. Галаўны офіс знаходзіцца ў Куала-Лумпур (Малайзія). Цяпер АВС - гэта адна з буйнейшых пляцовак для падтрымкі інтарэсаў вяшчальных кампаній на рэгіянальным і міжнародным узроўнях. У яго ўваходзіць 280 тэлерадыёвяшчальных арганізацый з 68 краін і рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі