Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2016, 16:15

Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць Усебеларускі народны сход у прамым эфіры

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць V Усебеларускі народны сход 22-23 чэрвеня ў прамым эфіры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Тэлеканалы медыяхолдынга "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё будуць весці прамую трансляцыю пасяджэнняў з Палаца Рэспублікі. 22 і 23 чэрвеня прамыя трансляцыі будуць пачынацца ў 12.00, а ўвечары ў 21.00 гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" убачаць тэлеверсіі.

Падагульняючая інфармацыйная праграма "Панарама" 22 і 23 чэрвеня будзе пачынацца ў 20.30.

У гэтыя дні "Навіны" ад Агенцтва тэленавін будуць выходзіць на канале "Беларусь 1" у пачатку кожнай гадзіны з 7.00 да 19.00: тэлегледачоў чакае самая аператыўная інфармацыя, у тым ліку праз прамыя ўключэнні з месца падзей. Для гэтага насупраць Палаца Рэспублікі размесціцца адкрытая выязная студыя Белтэлерадыёкампаніі. Такім чынам, з галоўнай пляцоўкі мерапрыемства журналісты АТН у рэжыме анлайн змогуць расказваць аб ходзе работы форуму, а таксама атрымліваць эксклюзіўныя каментарыі дэлегатаў і гасцей Усебеларускага народнага сходу.

Прамая трансляцыя з Палаца Рэспублікі таксама будзе даступна на вялікім святлодыёдным экране Белтэлерадыёкампаніі каля сталічнага Палаца спорту па праспекце Пераможцаў, 4.

У эфіры галоўнай радыёстанцыі краіны - Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё - акрамя прамой трансляцыі 22-23 чэрвеня будуць выходзіць спецыяльныя выпускі навін у пачатку кожнай гадзіны. У іх запланаваны прамыя ўключэнні і прамыя рэпартажы з Палаца Рэспублікі, а таксама каментарыі ўдзельнікаў сходу і экспертаў.

Міжнароднае радыё "Беларусь" размесціць у сваіх праграмах інтэрв'ю з замежнымі гасцямі, якія падзеляцца ўражаннямі аб рабоце сходу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі